Фота Аксаны Ярашонак.

ПЦР-тэставанне павінна быць праведзена не больш чым за 72 гадзіны да перасячэння ўкраінскай мяжы. Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову, згодна з якой абавязковай умовай для ўезду ў краіну замежнікаў з’яўляецца наяўнасць адмоўнага ПЦР-тэсту на каранавірус, паведамляе Tut.by са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны.

Патрабаванне аб прадастаўленні негатыўнага ПЦР-тэсту на COVID-19 будзе прад’яўляцца да ўсіх замежнікаў незалежна ад таго, з якой краіны яны прыбылі і якая там сітуацыя з пашырэннем каронавіруса. Раней Беларусь была ў «зялёнай зоне» і беларусам можна было ўязджаць ва Украіну без ПЦР-тэсту і самаізалявацца на 14 дзён.

Таксама для ўезду ва Украіну неабходны страхавы поліс, які пакрывае страты на лячэнне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, якая мае прадстаўніцтва ва Украіне.