Маладзечна. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Па інфармацыі МУС, жыхароў Маладзечанскага раёна ад 18 да 42 гадоў вылічылі работнікі ГУБАЗіК МУС і мясцовага крымінальнага вышуку. Усе затрыманыя – актыўныя ўдзельнікі каляфутбольнага фанацкага руху.

Па версіі МУС, вечарам 9 жніўня ў Маладзечне яны ўдзельнічалі ў пратэстах на цэнтральнай плошчы горада: станавіліся ў счэпку і не рэагавалі на неаднаразовыя папярэджанні пакінуць несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх. Усіх затрыманых змясцілі ў ІЧУ.

• Текст доступен на языке: Русский