Сярэдні заробак у лютым склаў 1277,1 рубля, паведамляе Белстат. За студзень ён быў 1290 рублёў. 

Аднак варта ўлічваць, што гэта заробак «бруднымі». Калі адмінусаваць падаходны падатак (13%) і абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны (1%), то ён будзе складаць прыкладна 1098,2 рубля.

У пераліку ў даляры па сярэднім курсе Нацбанка ў лютым (2,6036 рубля) гэтая сума складае каля 422 даляраў.

• Текст доступен на языке: Русский