Ілюстрацыйнае фота drive2.ru.

24 сакавіка падчас вышукавых мерапрыемстваў работнікі крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС знайшлі 35-гадовага вілейчука, які пададазраецца ў крадзяжы з гаража ў ноч з 12 на 13 сакавіка.

– Раніцай 13 сакавіка ў міліцыю звярнуўся жыхар Вілейкі і паведаміў, што нехта абакраў яго гараж на вуліцы Валынца. Забралі чамадан з наборам ключоў, ручны дамкрат, абцугі, малаток, дзве новыя шаравыя апоры для аўтамабіля, а таксама з салона машыны – флэш-карту і скураное мужчынскае партманэ. Урон склаў каля 96 рублёў, – расказаў падрабязнасці здарэння намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Калі 24 сакавіка міліцыя знайшла падазраванага, той прызнаўся ў злачынстве. Частку скрадзенага авярнулі ўладальніку. А некаторыя рэчы фігурант паспеў прадаць.

Мужчыну будуць судзіць па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса. Па ім фігуранту пагражае штраф або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне ці пазбаўленне волі да чатырох гадоў

• Текст доступен на языке: Русский