Аляксандр Кавальчук справа. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння, 26 сакавіка.

Пра прычыны кадравага рашэння не паведамляецца. На пасадзе Кавальчук быў ад лютага 2018 года.

• Текст доступен на языке: Русский