Ілюстрацыйнае фота nikhospital.ru

Лукашэнка сёння прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. Абмяркоўвалася пытанне вакцыны ад каранавіруса, паведамляе БелТА.

– Айчынная вакцына — справа гонару Гусакова [кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук] і Піневіча, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук, у самыя кароткія тэрміны зрабіць самую лепшую вакцыну. Чаму самую лепшую — бо досвед ужо ёсць. І ў расіянаў, і ў еўрапейцаў, і ў кітайцаў, у індусаў. Шмат хто ўжо вырабляе гэтыя вакцыны. Мы ўжо сёе-тое ведаем, мы не на голым месцы гэта робім, – заявіў сёння Лукашэнка.

• Текст доступен на языке: Русский