Маладзечанскі РАУС шукае 29-гадовага гараджаніна Віталя Уладзіміравіча Вяршыцкага. Пра знікненне мужчыны ў міліцыю 25 сакавіка паведаміла яго маці.
Жанчына распавяла, што 6 сакавіка, вярнуўшыся з працы познім вечарам, не застала сына дома. З таго дня на сувязь з маці мужчына не выходзіў, яго мабільны тэлефон недаступны. Па словах жанчыны, раніцай 6 сакавіка сын збіраўся на працу, пайшоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.
Прыкметы: На выгляд 25-30 гадоў, рост каля 180 сантыметраў, худы, з цёмнымі кароткімі валасамі, шэра-зялёнымі вачыма.
Асобыя прыкметы: Маюцца шнары і расцяжкі на спіне, шнар на шыі спераду, татуіроўкі ў выглядзе сімвалаў на пальцах і правай галёнцы – абстракцыі.
На момант знікнення быў апрануты ў падоўжаны чорны тонкі пухавік з капюшонам, цёмна-сінія джынсы, цёмна-сіні джемпер, абуты ў высокія цёмна-зялёныя красоўкі на шнурках.
Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне маладога чалавека, патэлефанаваць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах: (8-025) 997-91-18, (8-0176) 58-05-61, (8-0176) 77-16 -56 або 102.
• Текст доступен на языке: Русский