Фота teris.com.

Паводле апошніх звестак, колькасць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала 40 518 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

Поўны курс вакцынацыі (дзвюма дозамі) прайшлі 26 100 чалавек.

У Мінску прышчапіліся 9947 чалавек.

Прышчапляюць, нагадаем, расійскай вакцынай «Гам-Кавід-Вак» («Спутнік V») і кітайскай Vero cell. Вакцынацыя бясплатная.

Масавую вакцынацыю плануюць пачаць у красавіку.