Фота Настассі УТКІНАЙ.

28 сакавіка, у 10.30, на АЗС «Лукойл» (мікрараён № 6, крама «Алмі») атрад «Анёл» збірае ваданцёраў для пошукаў 29-гадовага маладзечанца Віталя Вяршыцкага.

Нагадаем, мужчына знік 6 сакавіка.

Пошукавая група паедзе ў вёску Баяры Маладзечанскага раёна.

Адзенне: «лес». Улічвайце ўмовы надвор’я.

З сабой браць ліхтар, зменны камплект адзення, перакус, ваду або гарачае пітво, сродкі індывідуальнай абароны.

Пры наяўнасці сімптомаў ВРВІ просьба заставацца дома

Каардынатар: Максім. Тэлефон: (+375 25) 959 36 48.