Андрэй Сялюн. Скрыншот з відэа МУС.

27 сакавіка прэс-служба МУС паведаміла, што ў Мінску каля станцыя метро «Пушкінская» міліцыя затрымала 30-гадовага жыхара Вілейскага раёна, у якога пры сабе была зброя. Актывісты з Вілейкі пазналі затрыманага і паведамілі праваабаронцам, што гэта Андрэй Сялюн — брат-блізнюк асуджанага да смяротнага пакарання ў 2013 годзе Паўла Селюна, піша spring96.org.

«У ходзе асабістага дагляду знойдзеныя газавы і сігнальны пісталеты, патроны, лазерная ўказка і складаны нож», — расказалі ў ведамстве. На «пакаяльным відэа» мужчына сцвярджае, што гэты набор яму для таго, каб абараняцца, і сам ён ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Актывісты з Вілейкі пазналі затрыманага і паведамілі праваабаронцам, што гэта Андрэй Сялюн — брат-блізнюк асуджанага да смяротнага пакарання ў 2013 годзе Паўла Селюна, піша spring96.org

Таксама на «пакаяльным відэа» дэманструюць нібыта на тэлефоне затрыманага падпіскі на «дэкструктыўныя тэлеграм-каналы», тры з якіх — свежыя. Падпіскі на іх датаваныя адным часам — у 12:41. Мужчына сцвярждае, што падпісаны на тэлеграм-каналы [не ўдакладняецца на якія] для таго, каб сачыць, як склаліся лёсы людзей, якіх рэпрэсавалі.

«Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Па дадзеным факце высвятляюцца ўсе акалічнасці», — расказалі ў МУС.

Фота з дакументаў Паўла Селюна

12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў 23-гадовага студэнта гістфака БДУ Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек з трупаў; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю. Забітыя — ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры. Паўла прысудзілі да выключнай меры пакарання — расстрэлу. 

• Текст доступен на языке: Русский