Месца, дзе адбылося ДТЗ. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася ў суботу, 27 сакавіка, каля 13. 15. Пацярпела жанчына-пешаход.

Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:

– 48-гадовы маладзечанец ехаў за рулём аўтамабіля «Сітраэн» па вуліцы Хмяльніцкага ў кірунку вуліцы Будаўнікоў. Каля дома №1 ён наехаў на 70-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Жанчыну з чэрапна-мазгавой траўмай і іншымі пашкоджаннямі шпіталізавалі.

Той самы пераход. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Па інфармацыі ДАІ кіроўца меў прыкметы алкагольнага ап’янення. Экспертыза паказала наяўнасць пароў алкаголю – 0,92 праміле.

Матэрыл на праверцы ў РАСК Маладзечна.

• Текст доступен на языке: Русский