Чытач peramoga.by даслаў відэа, дзе па полі, паміж Вілейскім вадасховішчам і Ільяй, бегае мядзведзь.
Спецыялісты ў Вілейскім доследным лясгасе пацвердзілі карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты», што на відэа – сапраўды мядзведзь. Адзначылі, што за апошнія гады гэтых жывёл у лясах Вілейшчыны стала крыху больш. Так, у паляўнічай гаспадарцы, якая займае палову раёна, на сёння іх каля шасці. Жывёлам падабаецца лес Вілейшчыны.
Па словах спецыялістаў, на бурага мядзведзя нельга паляваць, бо ён унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Таксама адзначылі, што не варта баяцца праз мядзведзяў хадзіць у лес. Выпадкаў, калі на Вілейшчыне гэтая жывёла нападае на чалавека, на Вілейшчыне не зафіксавана. Звычайна, мядзведзь сам баіцца людзей, адзначылі ў лясгасе.
• Текст доступен на языке: Русский