Пенсіі з папраўкай на рост цэнаў падаюць ужо другі месяц запар, такога падзення не назіралася ўжо два гады. З дадзеных Белстата вынікае, што рэальныя пенсіі беларусаў у параўнанні са студзенем, у лютым упалі на 1,9 %, заўважае Tut.by.

Гэтыя выплаты лічаць з папраўкай на рост цэнаў на тавары і паслугі. А ў лютым, як вядома, гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых.

У першым месяцы 2021 года таксама было падзенне пенсій, але тады яны апусціліся на 1,1%, а да гэтага ў апошні раз зніжэньне рэальных пенсій на такім узроўні зафіксавалі ў лютым 2019 года.

Яшчэ большае зніжэнне рэальных пенсій было ў кастрычніку 2017, тады яны ўпалі на 1,2%.

У 2020 годзе рэальныя пенсіі падалі 8 месяцаў з 12. Працоўныя пенсіі летась павышалі ў ліпені і снежні.

Цяпер ні Мінпрацы, ні Белстат не публікуюць штомесячных звестак пра сярэдні памер пенсій па ўзросце (толькі сярэднія прызначаныя). Калі ўзяць у разлік прагнозны паказчык па сярэдняй пенсіі па ўзросце з улікам надбавак у снежні 2020 года ў 499,7 рубля, то ў апошнім месяцы 2020 года гэтыя пэнсіі былі прыкладна тоесныя 33,9% ад сярэдняй зарплаты па краіне.

У сакавіку Мінпрацы апублікавала лютаўскія дадзеныя па памеры сярэдняй пэнсіі па ўзросьце. Яна склала 40,2% ад сярэдняй зарплаты па краіне. Але пры гэтым сярэдняя зарплата за апошнія 2 месяцы ўпала амаль на 200 рублёў.

 

• Текст доступен на языке: Русский