Пра гэта паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Зніклую жанчыну знайшлі мёртвай каля вёскі Цюрлі, у полі. Паведамленне пошукавікі атрымалі ад міліцыі.

Нагадаем, што 75-гадовая жанчына знікла 24 лістапада 2020 года. Яна пайшла з бальніцы, зайшла да сястры, што жыве ў горадзе. А дамоў, у Цюрлі, не вярнулася.

Тады дачка жанчыны звярнулася ў міліцыю.