У нядзелю, 28 сакавіка, адбылося святочнае набажэнства ў касцёле Святога Юзафа ў Маладзечне.

– Хацелася падзяліцца святочным настроем, які панаваў у вернікаў на Святой Імшы. У святочных галінках вярбы, у вачах бабуль і маленькіх дзетак,  у прыгожых спевах касцёльнага хору, у пранікнёных словах нашага святара Эдмунда – ва ўсім было ужо адчуванне надыходзячага светлага свята Вялікадня, свята перамогі Дабра над грахом, – напісала нам аўтар фота, маладзечанка Валянціна Міхайлоўская.

Фотаздымкі Валянціны Міхайлоўскай.

• Текст доступен на языке: Русский