Пра зніклых жыхароў Вілейкі паведамляюць валанцёры атрада «Анёл». Таксама пацвердзілі інфармацыю і ў Вілейскім РАУС.

44-гадовы Юры Аляксандравіч Бічун і 32-гадовая Кацярына Мікалаеўна Грышкевіч 11 сакавіка разам з’ехалі на грузавіку ва Уфу (Рэспубліка Башкартастан). Прыкладна 18 сакавіка вілейчукоў бачылі каля горада Вязьма, што на Смаленшчыне. Да сёння іх месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы і тэлефоны, па якіх можна дапамагчы ў пошуках, глядзіце на фотаздымках.