На месцы здарэння.

Аварыя здарылася 30 сакавіка, каля 23.00, на 11 кіламетры аўтадарогі «Кіявец-Манькаўшчына-Бакшты».

19-гадовы бяспраўнік на «БМВ» пры выездзе з дарогі з жвіровым пакрыццём з боку вёскі Глеі на асфальт няправільна выбраў хуткасць руху, не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет, дзе стукнуўся ў на дрэва.

На месцы здарэння.

У выніку ДТЗ 14-гадовая пасажырка, жыхарка Валожынскага раёна, атрымала цялесныя пашкоджанні. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, рамянём бяспекі кіроўца і пасажыр прышпілены не былі. Устаноўлена, што кіроўца не меў пасведчання.