Фота essentiallysports.com

У матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе зборная Беларусі разгромна прайграла ў гасцях Бельгіі — 0:8, піша Наша Ніва.

Гэта антырэкорд для беларускай каманды. Ранейшая самая буйная параза была 0:5 ад Аўстрыі 18 гадоў таму.

Наступныя тры гульні — у пачатку верасня: супраць Чэхіі (у гасцях), Уэльса і Бельгіі (дома). У першым матчы адбору Беларусь дома перамагла Эстонію 4:2. Праўда, там з Таліна прыехаў другі склад.

• Текст доступен на языке: Русский