Пакуль дата мерапрыемства – 22 красавіка. Аднак, як адзначылі ў Палацы культуры, дата арыенціровачная, можа змяніцца.
Раённы тур пройдзе ў рамках конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь».
Да кандыдатак ёсць пэўныя патрабаванні: беларускае грамадзянства і пастаяннае пражыванне на Міншчыне, узрост – ад 18 да 24 год, рост – не ніжэй за 174 сантыметры, без тату і пірсінга. Таксама ўдзельніцы павінны не быць у шлюбе і не мець дзяцей.
Як праходзіў раённы адборачны тур у 2019 годзе, можна паглядзець тут.
А тут, як віляйчанка прадстаўляла свой горад на абласным конкурсе прыгажосці.
• Текст доступен на языке: Русский