Фота bbc.com

Пра гэта peramoga.by распавялі ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС у сакавіку ўсталявалі факты прысваення і растраты паліва майстрамі аўташколы Вілейскаага ДТСААФ.

Для запраўкі сваіх службовых аўтамабіляў, на якіх вычылі курсантаў, майстры выкарыстоўвалі электронныя паліўныя карты сваёй арганізацыі. Наўмысна, рознымі спосабамі ў баках сваіх аўто яны стваралі лішкі паліва, якія ў далейшым выкрадалі на АЗС, выкарыстоўваючы электронныя паліўныя карты.

Некаторыя майстры выкрадзенае паліва прадавалі сваім знаёмым за цану ніжэй афіцыйнай, а некаторыя запраўлялі ў бакі сваіх асабістых аўтамабіляў.

Падазраюць, што ў сярэднім за месяц кожны з работнікаў выкрадаў ад 100 да 200 літраў паліва.

У дачыненні да трох падазроных пачалі крымінальныя справы па артыкуле 211 КК Рэспублікі Беларусь – прысваенне або растрата. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаецца пэўнай дзейнасцю.

• Текст доступен на языке: Русский