Сёння, 31 сакавіка, агучылі прысуд па справе аб перакрыцці Вялікага Гасцінца ў Маладзечне.

Першае пасяджэнне: У Маладзечне разглядаюць крымінальную справу аб перакрыцці Вялікага Гасцінца

Другое пасяджэнне: «Я пазваніла на лінію 102». Па справе перакрыцця Гасцінца далі паказанні пацярпелыя

Трэцяе пасяджэнне: «Тут бел-чырвоныя перакрылі дарогу!». Працягваецца суд аб перакрыцці Вялікага Гасцінца

Чацвёртае пасяджэнне: Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў дамашнюю «хімію» падсудным па перакрыцці Вялікага Гасцінца

Сяргей Сідаровіч і Эліна Карыцька. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Нагадаем, 21 лістапада 2020 года чацвёра маладзечанцаў — Карабейнік, Саладоўнікаў, Сяргей Сідаровіч, Карыцька — выйшлі на зялёнае святло пешаходнага светлафора на скрыжаванні Гасцінец-Хмяльніцкага з банерам «Пакуль у краіне беззаконне — супраціўленне наш доўг». Яны прастаялі на зялёнае святло, 26 секунд на чырвонае (дазваляльны зялёны для кіроўцаў) і на наступны зялёны сышлі.

Пяцярых маладзечанцаў (Сідаровічаў, Карабейніка, Саладоўнікава, Карыцьку) судзілі па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Актыўныя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак». Задорскую — па частцы 6 артыкула 16 ч. 1 арт. 342 «Дапамога ў здзяйсненні актыўных дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

У калідоры суда пасля агучвання прысуда. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для ўсіх падсудных дамашнюю «хімію». Для Карабейніка, Саладоўнікава, Сідаровічаў запрасіў па 1 годзе і 6 месяцаў, для Карыцькі і Задорскай — 1 год.

Дзмітрыю Карабейніку, Рыгору Саладоўнікаву, Сяргею Сідаровічу і Эліне Карыцьке прысудзілі па 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову («хімія»).

Ганне Задорскай і Ігару Сідаровічу – штрафы.

Адвакаты абвінавачваемых: Літвіновіч, Клімовіч, Нікіценка і Воўкава. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.
Рыгор Саладоўнікаў. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.
Дзмітры Карабейнік. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

Рыгора Саладоўнікава і Дзмітрыя Карабейніка, якія знаходзіліся пад вартай з лістапада, выпусцілі ў зале суда пасля агучвання прысуду.

Падчас агучвання прысуду Сяргей Сідаровіч дастаў банку з таблеткамі і пачаў іх піць. Блізкія спрабавалі не даць яму гэтага зрабіць — выклікаць у яго ваніты, пасля хлопца забрала «хуткая».

Па словах відавочцаў, у гэты часы суддзя Вікторыя Паляшчук працягнула зачытваць прысуд па справе.

Карабейніка абдымае маці пасля таго, як ён выйшаў з залы суда. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.
Саладоўнікаў выйшаў з суда. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.
Эліна Карыцька. Фота Яўгеніі Прыгодзіч.