Мінская міліцыя і валанёры шукаюць 43-гадовага Сяргея Сяргеевіча Каграманяна, які жыве па адрасе: Вілейка, вуліца Гагарына, д. 17.
Мужчына лячыўся на стацыянарыў ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя», што ў Мінску, на Даўгінаўскім тракце, д.152.
29 сакавіка яго даставілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу (Мінскі раён, аграгарадок Лясны, дом 1). Адсюль 30 сакавіка, каля 12:30, ён сышоў у невядомым накірунку і знік. Да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.
Прыкметы зніклага і тэлефоны, па якім можна звяртацца, пазначаныя на здымку.
• Текст доступен на языке: Русский