Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» паведаміў сам Яўген Васільевіч.

Сёння – апошні дзень яго працы. Па словах дырэктара, яго звальняюць па той заяве, якую ён падаваў у жніўні пасля вынікаў выбараў.

Нагадаем, што Макарэвіч узначальваў выбарчую камісію. Тут на ўчастку за Святлану Ціханоўскую прагаласавала на 120 чалавек больш, чым за Аляксандра Лукашэнку.

– Тады, у жніўні, у аддзеле адукацыі сказалі, што заяву згубілі. А цяпер знайшлі, – адзначыў Яўген Васільевіч.

Як нам паведамлялі педагогі, тады, у жніўні, магчымым звальненнем дырэктара пачалі абурацца бацькі.

Заўтра калектыву павінны прадставіць новага дырэктара. Хто гэта будзе, пакуль невядома.

Таксама ад педагогаў школы нам стала вядома, што ад 1 верасня ў школе няма намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Мы хацелі ўзяць каментар у аддзела адукацыі, аднак тэлефон начальніка Іны Драпезы не адказвае цягам дня.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский