Сяргей Гапон другі злева, Вольга Хіжынкова справа ад яго. Фота Юрыя Сідуна.

Пра гэта паведаміў жыхар Крэва, фатограф, арганізатар свята Сяргей Гапон.

– Учора атрымаў ліст з міліцыі, што «блінную» адміністрацыйную справу супраць мяне спынілі праз адсутнасць злачынства, – кажа Сяргей.

Ён таксама адзначыў, што спадзяванні на такое развіццё падзей у яго былі. Але не выключаў і адваротнага сыходу справы.

Нагадаем, што Сяргей Гапон, 14 сакавіка зладзіў Масленіцу на сваім падворку. Людзі танчылі, спявалі, палілі вогнішча, частаваліся блінамі. Свята адбывалася на схіле Юравай гары, на прыватным падворку Сяргея. За гэта яму ўручылі позву для дачы пісьмовых тлумачэнняў і ўзбудзілі адміністрацыйную справу па артыкуле 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях – Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

• Текст доступен на языке: Русский