Маладзечна. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Маладзечанскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовага мясцовага жыхара К., якому інкрымінуюць публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Устанавілі, што нецвярозы К. 9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне пры вялікай колькасці людзей падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства выкрыкваў словы і выразы абразлівага характару ў дачыненні да Лукашэнкі.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.