Мінулай ноччу, 2 красавіка, каля 00:20, на 144 кіламетры аўтадарогі Р-45 «Полацк-Глыбокае – мяжа Літвы» 46-гадовы жыхар Калінінграда трапіў у аварыю.

Кіруючы аўтамабілем «МАН» з прычэпам, ён рухаючыся з боку мяжы Літоўскай Рэспублікі ў бок Полацка. Кіроўца не ўлічыў дарожныя ўмовы, не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Машына перакулілася. Кіроўцу шпіталізавалі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.