Фото ru.tsn.ua.

1 красавіка агучылі прысуд жыхару Краснага. Яго прызналі вінаватым у забойстве жонкі з асаблівай жорсткасцю і далі 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта нам паведамілі сваякі загігулай жанчыны.

Нагадаем, што трагедыя здарылася ў ноч з 2 на 3 кастрычніка мінулага года. Тады супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 38-гадовага жыхара вёскі Краснае, якога падазравалі ў забойстве 35-гадовай жонкі.

Пра суд і прыгавор мы паразмаўлялі з роднай сястрой загінулай, Таццянай:

– Канешне, сястру не вярнуць. Таму з аднаго боку мне нават пажыццёвае зняволенне падаецца недастатковым пакараннем. А з другога боку шкада гэтага чалавека – ён зрабіў горш не толькі ўсім нам, але і сам сабе. Яго ж не раз папярэджвалі пра тое, што можа адбыцца. А ён, відаць, думаў, што ў чарговы раз паб’е жонку, яна паляжыць у  бальніцы і зноў прыйдзе да яго.

Хацелася б, каб за кратамі гэты чалавек зразумеў, што ўчыніў. Ну не хацеў ён жыць з маёй сястрой, хай бы не жыў. Але навошта было яе забіваць?

На целе сястры эксперты налічылі больш за 38 удараў.

Таццяна падзялілася, што збіраецца падаваць іск на матэрыяльную кампенсацыю. Усё ж трэба і магілу сястры добраўпарадкаваць.

 

• Текст доступен на языке: Русский