Фота з суполкі ПВА "Анёл".

43-гадовага вілейчука Сяргея Сяргеевіча Каграманяна знайшлі. З ім усё добра, паведамляюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Работнік Маладзечанскай бальніцы №2 пазнаў зніклага па арыенціроўцы і патэлефанаў валанцёрам. Сёння ноччу Сяргея Каграманяна даставілі ў прыёмны пакой бальніцы.

Валанцёры «Анёла» дзякуюць работніку бальніцы Васілю Аляксандравічу за дапамогу.

Нагадаем, што зніклы мужчына лячыўся на стацыянары ў ГУ «Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя». 29 сакавіка яго даставілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. Адсюль 30 сакавіка, каля 12:30, ён сышоў у невядомым кірунку.