На месцы здарэння. Фота УУС Гродна.

У Ашмянскім раёне ў выніку ДТЗ траўмаваная жанчына-кіроўца. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 3 красавіка, каля 14.00. 26-гадовая жанчына на аўтамабілі «Сітраен» рухалася па маршруце Ашмяны-Анкуды. Паблізу вёскі Мікуцяны на закругленні дарогі ўлева кіроўца не справілася з кіраваннем, выехала на правую узбочыну. У выніку чаго машыну занесла, і тая з’ехала ў левы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзалася ў дрэва.

Кіроўцу з пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу. Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский