На месцы здарэння. Фота УУС Мінаблвыканкама.

31 сакавіка, каля 22:00,у АДАІ Маладзечанскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў Красным пашкоджаны плот, як мяркуецца аўтамабілем «Опель», які стаяў у некалькіх метрах ад месца наезду з прабітым колам і механічнымі пашкоджаннямі.

Кіроўцы ў машыне не аказалася. Супрацоўнікамі ДАІ Маладзечанскага РАУС усталявалі парушальніка. Як высветлілася, каля 19:15 31-гадовы мясцовы жыхар на «Опелі» наехаў на плот, пасля чаго пакінуў месца ДТЗ.

Па словах мужчыны, пасля ДТЗ ён ужыў спіртное – вынік агляду 2,66 праміле. У дачыненні да яго складзена шэсць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

• Текст доступен на языке: Русский