Фота stereo-news.com.

Развіццё тэхналогій у сучасным свеце абумоўлівае іх паўсюднае пранікненне ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Гэтым карыстаюцца не толькі добрасумленныя карыстальнікі, але і зламыснікі. У Беларусі адзначаецца штогадовы рост злачынстваў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Крадуць грошы арганізацый і фізічных асоб.

Правілы, якія дапамогуць Вам не стаць ахвярай кіберзлачынстваў

– захоўваеце нумар карткі і ПІН-коды ў таямніцы, не паведамляючы іх нікому ні пад якой падставай;

– не выкарыстоўвайце адзін пароль для ўсіх інтэрнэт-рэсурсаў;

– да сваёй асноўнай карткі ў вашым банку выпусціце дадатковую, якой будзеце расплачвацца ў інтэрнэце. Туды лёгка можна будзе перакладаць невялікія сумы грошай, і ў выпадку кампраметацыі дадзеных досыць проста заблакаваць яе;

– рэгулярна правярайце стан сваіх банкаўскіх рахункаў, каб пераканацца ў адсутнасці «лішніх» і дзіўных аперацый;

– пастаўце ліміт на суму спісанняў або пераводу ў асабістым кабінеце банка;

– не пералічвайце грошы на электронныя кашалькі і рахункі мабільных тэлефонаў пры аплаце пакупак, калі вы не пераканаліся ў добранадзейнасці асобы/арганізацыі, якім прызначаюцца вашы грошы;

– не ўстанаўлівайце ніякіх прыкладанняў па рэкамендацыі незнаёмых Вам асоб;

–  не ператэлефаноўвайце і не накіроўваеце адказ SMS, калі вам паступіла паведамленне аб блакаваньні банкаўскай карты. Звяжыцеся з банкам, якія абслугоўвае вашу карту;

– будзьце абачлівымі ў адносінах лістоў з укладзенымі малюнкамі, паколькі файлы могуць утрымліваць вірусы. Адкрывайце ўкладанні толькі ад вядомых Вам адпраўнікоў. І заўсёды правярайце ўкладання на наяўнасць вірусаў, калі гэта магчыма;

– Не пераходзьце неабдумана па спасылках, якія змяшчаюцца ў спам-рассылках. Пераканайцеся ў правільнасці спасылкі, перш чым пераходзіць па ёй з электроннага ліста;

– не запаўняйце атрыманыя па электроннай пошце формы і анкеты. Асабістыя дадзеныя бяспечна ўводзіць толькі на абароненых сайтах;

–  не верце асобам, якія звязваюцца з вамі па тэлефоне, з дапамогай паведамленняў, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банкаў, звяртайце ўвагу на нумар тэлефона і код краіны (код Беларусі +375);

– насцяражыцеся, калі ад вас патрабуюць неадкладных дзеянняў. Гэта таксама можа быць махлярствам. Злачынцы выклікаюць у вас адчуванне трывогі, каб прымусіць дзейнічаць хутка;

– не размяшчайце ў адкрытым доступе і не перадавайце інфармацыю асабістага характару.

Асаблівую ўвагу варта надаць бяспецы дзяцей, якія могуць стаць ахвярай злачынстваў з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій і сеткі інтэрнэт. Гэта можа быць як банальнае вымагальніцтва, так і сексуальныяч злачынствы, скланенне да суіцыдальных паводзінаў.

Правілы бяспекі, якія павінны ведаць вы і вашыя дзеці

– прызвычайце дзяцей наведваць толькі тыя сайты, якія вы дазволілі;

– прыміце ўсе меры, каб распаўсюджваючы асабістую інфармацыю, дзіця раілася з вамі і папярэджвала вас пра гэта;

– забараніце спампоўваць што-небудзь у сетцы Інтэрнэт без Вашага дазволу;

– дапамажыце дзецям абараніцца ад спаму (масавай рассылкі камерцыйнай і іншай рэкламы);

– гутарыце з дзецьмі пра тое, што новага яны даведаліся з інтэрнэт-рэсурсаў, ці з’явіліся ў іх новыя сябры ў сацыяльных сетках, якія тэмы яны абмяркоўваюць;

Памятайце, даверлівыя адносіны з дзіцем у большасці выпадкаў дапамогуць прадухіліць ўчыненне ў дачыненні да яго злачынстваў, у тым ліку ў сетцы інтэрнэт.