Ілюстрацыйнае фота wikipedia.org.

Здарэнне адбылося 4 красавіка, каля 20.00. Падрабязнасці расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Вілейскай ДАІ Генадзь Сяськоў:

– 35-гадовая жыхарка сталіцы на аўтамабілі «Таёта Лэнд Крузер 200» ехала па аўтадарозе Р-58 з боку Мядзела ў бок Мінска. На 55-м кіламетры кіроўца наехала на казулю, якая стала пераходзіць дарогу злева направа перад аўтамабілем.

У выніку ДТЗ казуля загінула, у аўтамабіля – механічныя пашкоджанні. Больш ніхто не пацярпеў.

Тушу загінулай казулі перадалі ў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

– У дзеяннях кіроўцы парушэнняў няма, – адзначае Генадзь Сяськоў. – Таму адміністрацыйную справу спынілі.

• Текст доступен на языке: Русский