Фота аўтара.

У аптэках у Беларусі ад 21.00 да 8.00 больш не будуць прадаваць спіртазмяшчальныя лекі. Гаворка ў тым ліку ідзе пра кроплі карвалол, супакойваючыя кроплі, настойкі сардэчніка і календулы. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя ад 23 лютага 2021 г. № 14, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 23 лютага 2021 года № 14 уносіць змяненні ў пастанову ведамства ад 27 снежня 2006 года № 120. Цяпер у аптэках, у тым ліку ў бальніцах, не будуць прадаваць спіртазмяшчальныя лекавыя прэпараты уад 21.00 да 8.00. У пералік трапіў 21 прэпарат. Гэта дыяратакан, дыяратакан-плюс, настойкі араліі, жэньшэня, элеўтерококу, настойкі календулы, эхінацеі пурпурнай, мурашыны спірт, барбовал, настойка кораня валяр’яны, карвалол, настойкі півоні, сардэчніка і некаторыя іншыя.

• Текст доступен на языке: Русский