Фота Настассі Уткінай.

Пра надвор’е ў рэгіёне на тыдзень паведамляе сайт pogoda.by.

У панядзелак, 5 красавіка, удзень да +9, парывісты вецер.

У аўторак ноччу – +2..+4 і дождж, раніцай – мокры снег, удзень – да +6 і воблачна. Раніцай і ўдзень перадаюць парывісты вецер.

У сераду, 7 красавіка, увесь дзень мокры снег, днём – да +5, ноччу – да +4.

У чацвер, 8 красавіка, ноччу да -2, днём – да +5. Удзень і ўвечары дождж і мокры снег.

У пятніцу ноччу каля нуля і мокры снег, удзень – воблачна і да +6.

У суботу крыху пацяплее. Днём абяцаюць да +12.