Падчас тэставання ў Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Міністэрствам адукацыі прынята пастанова аб правядзенні ЦТ па вучэбных прадметах ў 2021 годзе.

Дакумент вызначае графік правядзення ЦТ. Ён наступны:

16 чэрвеня — беларуская мова;

18 і 19 чэрвеня — руская мова;

21 чэрвеня — грамадазнаўства;

23 і 24 чэрвеня — матэматыка;

26 чэрвеня — біялогія;

28 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

30 чэрвеня — хімія;

2 ліпеня — фізіка;

4 ліпеня — гісторыя Беларусі;

6 ліпеня — геаграфія;

8 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

Вызначаны таксама рэзервовыя дні правядзення ЦТ: 14 і 16 ліпеня — па беларускай і рускай мовах, 14 і 18 ліпеня — па астатніх прадметах.

Дакументам устаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання. Такіх устаноў тры ў Мінскай вобласці, па чатыры — у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, шэсць — у Гомельскай, сем — у Магілёўскай, 13 — у Мінску.

Пастановай вызначаны: час працы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэставання — з 9.00 да 19.00 (у нядзельны дзень (2 мая) і суботнія дні (15, 29 мая) — з 9.00 да 18.00). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

• Текст доступен на языке: Русский