Каб павысіць эфектыўнасць работы органаў унутраных спраў па папярэджанні аварыйнасці з удзелам п’яных кіроўцаў і бяспраўнікаў,ад 2 красавіка да 30 верасня ДАІ  Вілейскага РАУС праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам такіх кіроўцаў, у тым ліку на матацыклах.

Штогод з надыходам вясенне-летняга перыяду становіцца больш ДТЗ па віне такіх катэгорый. Праверкі паказалі, што адным з асноўных фактараў, якія аказваюць уплыў на цяжар наступстваў, з’яўляецца адсутнасць пасведчанняў кіроўцы ў матацыклістаў, зухаватасць і перавышэнне хуткасці, кіраванне ў стане ап’янення, а таксама язда моташлемаў.

Як будзе праходзіць акцыя

Статыстыка паказвае, што часцей за ўсё ў такіх аварыях траўміруюцца і гінуць маладыя людзі ад 16 да 25 гадоў, якія кіруюць матацыкламі без пасведчання і нярэдка ў стане алкагольнага ап’янення. Менавіта гэтыя два ўмовы становяцца прычынамі цяжкіх наступстваў.

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў спецыялісты будуць сустракацца з кіраўнікамі мотаклубаў, кіроўцамі мотатранспарта, растлумачаць наступствы і прычыны здарэнняў.

Таксама зладзяць рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні грубых парушэнняў ПДР кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў, такіх як – нецвярозы стан, кіраванне без пасведчання, зухаватасць, а таксама выяўленню канструктыўна змененых і незарэгістраваных ў матацыклаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў.

Маршруты патрулявання нарадаў міліцыі наблізяць да мясцін найбольш верагоднага перамяшчэння такіх кіроўцаў.

Што рабіць, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы

Нагадваем, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 8 Палажэння «Аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмена», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 №441 (далей – Палажэнне),

– на катэгорыі «Ам» (скутары) і «А1» (матацыклы аб’ёмам да 125см3 уключна) без праходжання падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных арганізацыях да здачы экзаменаў на права кіравання ТС дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16-ці гадовага ўзросту.

– на катэгорыю «А» (аб’ём звыш 125 см3) – з 18 гадоў.

У абодвух выпадках здаюцца тэарэтычны і практычны экзамены. Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання скутэрам (Ам) здаюць толькі тэарэтычны экзамен.

Экзаменуемы павінен выканаць наступныя элементы:

– рух па прамой з пераключэннем перадач з ніжэйшых на вышэйшыя і наадварот;

– кіраванне на мінімальнай хуткасці, не апускаючы ног з падножкі;

– выкананне паваротаў і разваротаў малога радыуса («круг», «змейка», «васьмёрка»).

Для атрымання вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый «Ам», «А1», «А» варта звяртацца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзялення ДАІ па месцы жыхарства.

Пры сабе неабходна мець пашпарт, дзейсную медыцынскую даведку аб стане здароўя і прыдатнасці на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорый «Ам», «А1», «А», дакументы, якія пацвярджаюць ўнясенне аплаты.

Якія пакаранні чакаюць парушальнікаў

– частка 1 артыкул 18.14 КаАП – за кіраванне асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадачу кіравання асобе, які не мае права кіравання, чакае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь;

–  частка 2 артыкул 18.14 КаАП – за тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, чакае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт;

– частка 1 артыкул 18.15 КаАП – за кіраванне асобай у стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра ўключна чакае штраф у сто базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на тры гады;

– частка 11 артыкул 18.13 КаАП – за кіраванне матацыклам, мапедам на адным коле, падчас руху, пры якім кіроўца не трымаецца за руль або не трымае ногі на педалях (падножцы), чакае штраф ад 5 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на тэрмін да шасці месяцаў або без пазбаўлення;

– частка 2 артыкул 18.15 КаАП – за кіраванне асобай у стане алкагольнага ап’янення пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання праверкi (агляду) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, чакае штраф у 200 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на пяць гадоў;

– частка 3 артыкул 18.15 КаАП – за перадачу кіравання асобе ў стане алкагольнага ап’янення або стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, чакае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на тры гады;

– частка 4 артыкула 18.15 КаАП – за ўжыванне кіроўцам алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з’яўляецца, да праходжання праверкі (агляду) на вызначэнне стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, чакае штраф у 200 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў кіроўцы на пяць год.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх грамадзянаў. Калі вы бачыце на дарозе нецвярозага матацыкліста або аўтааматара, альбо вам вядома, што хтосьці кіруе матацыклам без пасведчання, то неадкладна патэлефануеце 102.