Фота minsknews.by.

У Ашмянах у сутыкненні з легкавіком пацярпеў 16-гадовы матацыкліст. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася ўвечары 5 красавіка на вуліцы Савецкай у райцэнтры. Кіроўца  «Рэно» пры павароце налева не саступіў дарогу матацыклу «Мінск».

– У выніку сутыкнення пацярпеў 16-гадовы кіроўца матацыкла. Хлопца шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы, – распавялі ў ДАІ.

Дарэчы, пасведчанне кіроўцы хлопец атрымаў 30 сакавіка, а матацыкл быў набыты 2 красавіка.

• Текст доступен на языке: Русский