Скрын з відэа УУС.

У аператыўна-дзяжурную частку Маладзечанскага РАУС паступіла паведамленне пра знікненні электраінструмента з крамы, што ў гандлёвым цэнтры па Вялікім Гасцінцы, 67Г. Па словах прадаўца, са стэлажа выкралі акумулятарны шрубавёрт «Бош» коштам 880 рублёў.

На месца інцыдэнту прыбыла следча-аператыўная група. Падчас аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў і вывучэння запісаў з камер відэаназірання міліцыянеры ўстанавілі, што электраінструмент выкралі 17 сакавіка, прыблізна ў 11.30. Па папярэдняй інфармацыі, да яго крадзяжу датычны невядомы мужчына, які зайшоў у краму са службовага ўваходу – з-за няўважлівасці работнікаў ён апынуўся шрубавёрт, схаваў пад куртку і пайшоў.

Міліцыя ўстанаўлівае асобу мужчыны, які падазраецца ў крадзяжы. Калі вы пазналі грамадзяніна на відэа, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: (8 029) 277-96-78, (8 0176) 77-16-56, 102 або па адрасе: Маладзечна, вул. Галіцкага, 23.