ДТЗ адбылося 6 красавіка, каля 17.20, на 48 кіламетры аўтадарогі Р28 Мінск – Маладзечна – Нарач. Пяцярпеў адзін з кіроўцаў.

– За рулём аўтамабіля «Шэўрале» быў 40-гадовы мужчына, які не мае пасведчання кіроўцы, – паведаміла карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. – Яго пазбавілі за кіраванне машынай у п’яным выглядзе. Легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з грузавіком МАЗ.

Па словах інаспектара, у выніку аварыі кіроўца «Шэўрале» атрымаў закрыты пералом касцей носа, раны ілба. Яму аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому.

Па факце ДТЗ праводзяць праверку.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский