Першы фестываль беларускай песні і паэзіі. Выступаюць Кастусь Герашчанка і Віктар Шалкевіч. Фота забяспечанае Віктарам Шалкевічам.

Папярэднія даты – 11-12 чэрвеня, паведамілі ў інфармацыйным аддзеле Палаца культуры. 

– Упершыню фестываль беларускай песні і паэзіі прайшоў у 1993 годзе. Канцэрты былі на стадыёне, замест грымёрак – распранальні спартсменаў. Цяжкасці арганізацыі першага і наступных фестываляў ляглі на плечы Генадзя. Ён далучыў да свята Міхаіла Фінберга, падумаў аб падарунках пераможцам і не з казны горада, а за кошт добраахвотных ахвяраванняў бізнесменаў, – расказала ў інтэрв’ю «Рэгіянальнай газеце» ўдава Генадзя Карпенкі, Людміла.

Мэтай правядзення фестывалю было далучэнне да беларускай музыкі, паэзіі, мовы, папулярызацыя творчасці сучасных паэтаў і кампазітараў, пошук таленавітых выканаўцаў і пашырэнне творчых кантактаў.

Відэа з першага Фестывалю беларускай песні і паэзіі.

«Мы імкнёмся паказаць, што не ўсё ў нашым жыцці дрэнна. І нельга губляць веру ў лепшае: нацыянальную ідэю трэба даводзіць да людзей праз мастацтва. Не – нашаму бяспамяцтву, нашай непавазе да нацыянальнай годнасці».

Так выказваўся пра першы фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-93» тагачасны мэр Горада Сонца Генадзь Карпенка.

«Маладзечна да апошняга было любоўю Генадзя». Людміла Карпенка – пра мужа, навукоўца, палітыка, былога дырэктара ЗПМ.

Як праходзіў фестываль «Маладзечна-93»: прыгадваюць яго ўдзельнікі і параўноўваюць са святамі апошніх год.

• Текст доступен на языке: Русский