Пажар здарыўся раніцай 6 красавіка. Выратавальнікам пра яго паведамілі ў 7.35.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, жылы дом гарэў адкрытым полымем. Агонь знішчыў увесь дах, пашкодзіў сцены і маёмасць. Людзі не пацярпелі.

Прычыну пажару высвятляюць, паведаміла карэспандэнту старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

• Текст доступен на языке: Русский