Маладзечанца, які знік 6 сакавіка, знайшлі. Мужчына загінуў.
6 красавіка яго знайшоў выпадковы прахожы каля садовых таварыстваў, што побач з вёскай Баяры, паведамілі валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».
Нагадаем, што пра знікненне мужчыны ў міліцыю 25 сакавіка паведаміла яго маці. Жанчына распавяла, што 6 сакавіка, вярнуўшыся з працы познім вечарам, не застала сына дома. З таго дня на сувязь з маці мужчына не выходзіў, яго мабільны тэлефон недаступны.
28 сакавіка маладзечанца ля вёскі Баяры шукалі родныя, валанцёры Чырвонага Крыжа, пошукава-выратавальных атрадаў «Анёл» і «Анёл Паўночны Захад». Але тады мужчыну не знайшлі.
• Текст доступен на языке: Русский