Яўген Гаўрыс. Фота osh.by.

У Ашмянах новы начальнік упраўлення архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Ашмянскага райвыканкама Яўген Гаўрыс, паведамляе «Ашмянскі веснік».

Гаўрыс нарадзіўся 26 студзеня 1988 года ў Ашмянах. У 2008 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, у 2015 годзе — Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2019 — Акадэмію ўпраўлення пры прэзідэнце.

Ад 2008 года працуе ў Ашмянскім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадарцы: спачатку інжынерам-праграмістам, затым — начальнікам абаненцкага аддзелу. Ад 2018 года працаваў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы.