Фота Аксаны Ярашонак.

Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Якія пункты прапануюць унесці ў Кодэкс:

– зрабіць абавязковым атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі;

– уводзяць нормы, накіраваныя на ўкараненне інклюзіўных падыходаў у адукацыі, якія забяспечваюць роўны доступ да яе атрымання для ўсіх навучэнцаў з улікам іх індывідуальных патрэбаў і магчымасцяў;

– аптымізуюцца розныя тыпы і віды ўстаноў адукацыі. Пры гэтым дакладна на заканадаўчым узроўні забаронена выкарыстоўваць розным грамадскім арганізацыям, фондам, якія не маюць ніякага дачынення да сістэмы адукацыі, такія паняцці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, універсітэт, акадэмія;

– працягласць навучальнага года, уключаючы канікулы, устанаўліваецца ад 1 верасня да 31 жніўня. Прычым дзеці малодшага ўзросту будуць вучыцца ад 1 верасня па 31 мая, а навучэнцы 9-х, 11-х (12-х) класаў ад 25 мая будуць сыходзіць на падрыхтоўку да экзаменаў і ЦТ.

– аптымізуюць віды ўстаноў дашкольнай адукацыі: прыбяруць яслі, яслі-сад, санаторныя яслі-сад.

– будзе прапісана, што з улікам розных умоў, у тым ліку медыцынскіх, дзіця можна адправіць у школу, або ў няпоўных шэсць год, або

– адзначана, што, як правіла, дзіця ідзе ў школу з 6 гадоў. Але разам з тым адзін з законных прадстаўнікоў можа з улікам шэрагу абставін, у тым ліку і медыцынскіх, можна адправіць сваё дзіця ў школу пазней за шэсць. З іншага боку, калі дзіця гатовае, гэта пацвярджаюць медыцынскія дадзеныя і бацькі жадаюць яго адправіць у няпоўныя шэсць гадоў, то таксама яны маюць на гэта права;

– на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе функцыянаваць адзіны від установы адукацыі – каледж. На ўзроўні вышэйшай адукацыі – тры віды: універсітэт, акадэмія, інстытут. Выключаюцца паняцці «класічны» і «профільны» ў дачыненні да універсітэта. Таксама выключаецца такі від як вышэйшы каледж;

– на ўзроўні вышэйшай адукацыі прадугледжваецца бакалаўрыят (чытыры-чатыры з паловай гады), магістратура (год-два) і бесперапынная адукацыйная праграма (спецыяльная вышэйшая адукацыя пяць-шэсць гадоў з дыпломам магістра для асобных тэхнічных спецыяльнасцяў і вышэйшая адукацыя па спецыяльнасцях «ахова здароўя»).

• Текст доступен на языке: Русский