Знойдзенае рэчыва. Фота Следчага камітэта.

Пачалі крымінальную справу.

На ўездзе ў Маладзечна 4 красавіка, каля 19.00, міліцыянеры затрымалі двух жыхароў горада 26 і 30 гадоў. Пры аглядзе аўтамабіля «Пежо», які належыць аднаму з братоў, канфіскавалі амаль 500 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва пара-метылэфедрона (мефедрона). Па месцы жыхарства мужчыны – двое электронных вагаў, скруткі ізаленты, пакуначкі, гумовыя пальчаткі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы маладзечанец ад лютага  працаваў на інтэрнэт-краму па рэалізацыі забароненых рэчываў. Ён звязваўся з прадстаўніком крамы з дапамогай мессенджера, забіраў аптовыя «закладкі», фасаваў, пасля чаго раскладваў іх.

• Текст доступен на языке: Русский