Падчас аперацыі ў Маладзечанскай ЦРБ. Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя.

Падчас невялікага эпідэмічнага зацішша актывізавалі ўкараненне высокіх медыцынскіх тэхналогій у Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведамляе Мінздароўя.

Як распавяла галоўны доктар Дар’я Калядзіч, «у сувязі са стабілізацыяй і некаторым паляпшэннем эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Мінскай вобласці, пераразмеркавалі патокі пацыентаў для правядзення каронараангіаграфіі і наступных празскурных каранарных умяшанняў.

Так учора, 7 красавіка, у Маладзечанскай бальніцы правялі першыя ангіаграфічныя даследаванні, а таксама эндаваскулярную балонную дылатацыю і стэнціраванне каранарнай артэрыі пацыентам Маладзечанскага раёна».

Пры падрыхтоўцы да правядзення такіх аперацый  дактары Маладзечна прайшлі навучанне.

7 красавіка доктар, загадчык кабінета ангіяграфіі, Віталь Богдан правёў першую аперацыю. Удзел у ёй таксама ўзялі абласныя спецыялісты, якія маюць вялікі досвед такіх умяшанняў.

Даведка

Каранаграфія – метад даследавання, які з’яўляецца найбольш дакладным і пэўным спосабам дыягностыкі ішэмічнай хваробы сэрца. Метад дазваляе дакладна вызначыць характар, месца і ступень звужэння каранарнай артэрыі.

Працуюць медыкі. Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя.

Ангіяграфія – метад, які дазваляе ацаніць унутраны прасвет сасудаў – наяўнасць звужэнняў, пашырэнняў або поўнае спыненне прытоку крыві да сасуда.

Эндаваскулярная хірургія – хірургічныя ўмяшальніцтвы, якія праводзяцца на крывяносных сасудах, празскурным доступам з выкарыстаннем спецыяльных інструментаў.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский