Вадалазы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці правялі складаныя падводна-тэхнічныя работы на вадаёме ў вёсцы Ізабеліна Маладзечанскага раёна. Ім неабходна было дастаць прыладу, для здабычы пяску, якая апынулася пад вадой – земснаряд вагой 35 тон.

Работнікі вадалазна-выратавальнай службы атрада падрабязна вывучылі ўстройства судна, размяшчэнне вузлоў і агрэгатаў. Далей распрацавалі план дзеянняў практычнай часткі. Першым этапам стала абследаванне судна пад вадой. Перш за ўсё, была забяспечана ўстойлівасць земснаряда для бяспечнага правядзення работ.

Асноўнай часткай дзейнасці стала герметызацыя адсекаў, якія ў далейшым былі запоўненыя паветрам для надання судну станоўчай плавучасці. Для гэтага праводзілася мадэрнізацыя і герметызацыя пантонаў патанулага земснаряда. Дзякуючы гэтаму судна стала лягчэйшым, прыўзнялося з дна. Вынялі земснаряд на сушу з дапамогай кранаў, бульдозераў і экскаватараў.

Такі від працы вадалазы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада выконвалі ўпершыню і з задачай справіліся.