Вясна на радзіме Янкі Купалы. Фота з архіва РГ.

Сённяшняе снежнае надвор’е, напэўна, здзівіла многіх. Але сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

Згодна з сайтам pogoda.by, пацяплее ў выхадныя. У суботу ўдзень – да +10, без дажджу і снегу. Праўда, воблачна і з парывістым ветрам.

А ў нядзелю ўдзень будзе менш воблачна, таксама без ападкаў і да +15. А вось парывісты вецер захаваецца.