Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 29 сакавіка па 2 красавіка адбыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзельнічала 11 навучэнцаў Вілейскага раёна.

Шэсць вучняў вярнуліся з узнагародамі.

Дыплом 1 ступені па фізічнай культуры і здароўі заваявала Яна Уладыка, навучэнка 11 класа сярэдняй школа №3 Вілейкі. Педагог – Таццяна Жук.

Дыпломам 2 ступені па гэтым жа прадмеце адзначылі Аліну Радзівонаву, навучэнку 9 класа гімназіі №2. Настаўнік – Аляксандр Пляшак.

Дыпломам 3 ступен па біялогіі ўзнагародзілі Марыю Курыловіч, навучэнку 9 класа ДУА  гімназія №1 «Логас». Настаўнік – Марына Вансовіч.

Яшчэ адзін дыплом 3 супені – у Валерыі Стрэж навучэнкі 11 класа гімназіі №2 – па рускай мове і літаратуры. Настаўнік – Алена Усціновіч.

Пахвальнымі водгукамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках алімпіяды адзначаная навучэнка  Вязынскага ВПК Дар’я  Аляшкевіч – па біялогіі. Настаўнік – Святлана Сухая.

І яшчэ адзін пахвальны водгук у навучэнца СШ №3 Аляксея Тамковіча – па беларускай мове і літаратуры. Настаўнік – Таццяна Бруева.

 

• Текст доступен на языке: Русский