Дзмітры Асанаў.

Маладзечанскі баксёр Дзмітры Асанаў хацеў дэбютаваць у прафесійным боксе, каб падрыхтавацца да кваліфікацыі Алімпійскіх гульняў, аднак Міністэрства спорта забараніла ўдзельнічаць спартсмену ў гэтых спаборніцтвах, паведамляе «Трыбуна».

12 красавіка ў Мінску павінны былі прайсці спаборніцтвы сярод прафесійных баксёраў. Асанаў, як баксёр-аматар, таксама можа ўдзельнічаць у турніры. За пяць дзён да турніру маладзечанцу забаранілі баксіраваць у федэрацыі боксу Беларусі і Мінспорту.

Асанаў звязвае забарону з грамадзянскай пазіцыяй. Баксёр выступіў супраць гвалту сілавікоў і за сумленныя выбары. Вось, што ён расказаў у каментарыі «Трыбуне»:

— Пасля трэніроўкі бацька, які з’яўляецца маім трэнерам, сказаў, што ў мяне не атрымаецца выступіць. Забарона паступіла ад федэрацыі і Мінспорту. Па якіх прычынах? Я не даведваўся, калі шчыра. Бацька таксама не казаў, але я здагадваюся.

У федэрацыі бокса «Трыбуне» расказалі, што баксёр загадзя не паведаміў аб турніры. Усе спаборніцтвы, у якіх удзельнічае спартсмен, уключаюцца ў трэніровачны план у пачатку года. Калі б Асанаў паведаміў пра турніра за месяц, то, хутчэй за ўсё, Мінспорту дала дазвол на выступленне. Прадстаўнік федэрацыі абверг высновы баксёра аб тым, што забарона звязаная з грамадзянскай пазіцыяй.

У Мінспорту «Трыбуне» адмовіліся каментаваць сітуацыю.